wd wp Пошук:

Баербург

Баербург — замак на левым беразе Нёмана пабудаваны Ордэнам у 1337 г. адначасова з некалькімі інш. замкамі падчас вялікага пахода на Літву. Размяшчаўся амаль роўна паміж Рагнітай і Коўнам, каля Вялены. Планаваўся як сталіца Літвы, быў умацаваны трыма кольцавымі валамі, узброены агнястрэльнай зброяй, на той час навіной у вайсковай справе. У замку быў касцёл — планаваны як кафедральны.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Вайна Тэўтонскага ордэна з Вялікім Княствам Літоўскім