wd wp Пошук:

Багуміл Кубішта

Багуміл Кубішта (чэшск.: Bohumil Kubišta; 21 жніўня 1884, Влчковіцэ — 27 лістапада 1918, Прага) — чэшскі мастак.

Жыццё і творчасць

Нарадзіўся 21 жніўня 1884 года. Вучыўся ў рэальным вучылішчы (1896—1903), затым — у школе прыкладнога мастацтва (1903—1905) у Празе. На яго першыя працы моцны ўплыў аказала творчасць Вінцэнта Ван Гога і Поля Сезана. У 1906—1907 гадах вывучае жывапіс у Фларэнцыі, потым вяртаецца ў Прагу. Кубішта, як і некалькі іншых чэшскіх мастакоў ягонага пакалення, быў моцна закрануты выставай Эдварда Мунка 1905 года. У Празе ўпершыню ўдзельнічае ў мастацкай выставе і разам з Эмілем Філа засноўвае мастацкую групу «Восем» («Osma»). Пасля паездкі ў Парыж у 1910 годзе мастак удзельнічае ў падрыхтоўцы выставы «незалежных» у Празе. Да 1910 года ён працаваў у стылі экспрэсіянізму.

У 1911 годзе Б.Кубішту ў Празе наведваюць члены мастацкай групы «Мост» Эрнст Людвіг Кірхнер і Ота Мюлер. У жніўні таго ж года Б.Кубішта далучаецца да членаў гэтай групы і ў 1912 годзе прымае ўдзел у выставах Зондэрбунда ў Кёльне і Берлінскай сецэсіён у Берліне. У гады Першай сусветнай вайны мастак быў прызваны ў аўстра-венгерскае войска; служыў у Пуле, Вене, Ярамержы, Любляне і Славакіі. За баявыя заслугі быў узнагароджаны ордэнам Леапольда.

Памёр у Празе 27 лістапада 1918 года ад іспанкі.

Зноскі

  1. 1 2 Bohumil Kubišta // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. Bohumil Kubišta // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў 1918 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 жніўня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Чэхіі
Катэгорыя·Памерлі 27 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэхіі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1884 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы