.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лукомскі. Багдан Андрэевіч Лукомскі (каля 1530 — 1591) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Паходзіў з княжацкага роду Лукомскіх герба «Рох». Унук Івана Іванавіча. Часам пісаўся князем Шчыдуцкім. Разам з братам Балтазарам удзельнічаў у Інфлянцкай вайне 1558—1582 гадоў, у 1564—1571 гадах знаходзіўся ў маскоўскім палоне. Аршанскі суддзя земскі з 1579 года і маршалак з 1591 года.
Яго малодшы сын Фрыдэрык (каля 1565—1611) быў падкаморым аршанскім з 1600, адначасова старастам крычаўскім з 1602, кашталянам мсціслаўскім з 1610.