wd wp Пошук:

Бабіна лета

Бабіна лета — перыяд па-летняму цёплага (да 25…27 градусаў) і сухога надвор’я напярэдадні восені. Бабіна лета настае пасля значнага пахаладання.

У народным календары беларусаў цёплая пара ў канцы верасня — пачатку кастрычніка. На Беларусі яно працягваецца ад некалькіх дзён да двух тыдняў. Назва паходзіць, найбольш верагодна, ад таго, што на гэты час прыпадала пераважна “бабская” работа на гародзе і ў полі: убіралі гародніну, капалі бульбу, мялі і трапалі лён і каноплі. У некаторых раёнах Бабіным летам называлі тыдзень перад Пакровамі, калі варажылі на “шчаслівую бабулю” (бабку-павітуху).

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Метэаралогія