wd wp Пошук:

Аўтапартрэт з адрэзаным вухам і люлькай

«Аўтапартрэт з адрэзаным вухам і люлькай» — карціна нідэрландскага і французскага мастака Вінцэнта ван Гога. Напісана падчас знаходжання ван Гога ў Арлі ў студзені 1889 года.

Абставіны стварэння

Абвостранае ўспрыманне рэчаіснасці і душэўная неўраўнаважанасць прыводзяць Ван Гога да псіхічнага захворвання. Гаген прыязджае пагасціць у Арль, але творчыя супярэчнасці выклікаюць сварку. Ван Гог кідае шклянку ў галаву мастака, затым пасля заявы Гагена пра намер з’ехаць кідаецца на яго з брытвай. У прыпадку вар’яцтва вечарам гэтага ж дня мастак адразае сабе вуха.

Апісанне карціны

Твар Ван Гога займае большую частку карціны. Галава павернутая на тры чвэрці ў правы бок. Ён апрануты ў цёплую куртку, ношаную шапку. На галаве павязка. Ван Гог паліць люльку (дым прамаляваны). Чорная люлька кантрастуе з белай павязкай. Карціна стварае ўражанне пакоры і заспакаення. На карціне ў мастака скажоныя рысы, позірк адсутны, накіраваны ўдалечыню. Ван Гогу падчас напісання карціны было толькі 35 гадоў, але выглядае ён на ёй старэйшым. Фон карціны - двухколерная сцяна, у чырвона-аранжавых адценнях.

Каляровае рашэнне

«Аўтапартрэт з адрэзаным вухам», 1889, Лондан, Courtauld Institute Galleries

Калі разглядаць карціну, можна заўважыць, што фон падзелены на дзве роўныя зоны: ніжняя частка - чырвоная, верхняя пераважна аранжавая, з невялікімі жоўтымі украпінамі. Шапка сіняя ў пярэдняй (футравай) частцы, ззаду фіялетавага колеру. Куртка, у якую ён апрануты, - зялёная. Дым, яго кашуля і яго павязка белыя, у той час як люлька, вочы і валасы вельмі цёмныя, амаль чорныя. Ван Гог размясціў побач блізкія на храматычным крузе колеры (фіялетавы колер і сіні колер, чырвоны колер і аранжавы колер).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карціны 1889 года
Катэгорыя·Аўтапартрэты
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта
Катэгорыя·Карціны Вінцэнта Ван Гога