wd wp Пошук:

Аўром Ізрайлевіч Сафро

Аўром Ізрайлевіч Сафро (руск.: Сафро Авром Израилевич; 1888, Быхаў1965, Масква) — яўрэйскі публіцыст, пісьменнік.

Біяграфія

Атрымаў традыцыйную габрэйскую рэлігіёзную адукацыю. У 1903 пачаў пісаць вершы на іўрыце і дэбютаваў на ідышы допісам у віленскай газеце «Дэр наер Вэг». Затым публікаваў артыкулы, пераклады, вершы, апавяданні. У 1913 у Вільні супрацоўнічаў у газеце «Тогблат», працаваў там жа перакладчыкам, карэктарам, сакратаром рэдакцыі. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 - у аддзеле культуры і адукацыі Яўсекции ў Віцебску і сакратар рэдакцыі штотыднёвіка «Дэр фраер арбетер». У 1919 сакратарыяце рэдакцыі газеты «Штэрн», публікаваў серыі «Лісты з Віцебску» і апавяданні ў маскоўскім часопісе «Ды каммунисціше велт». У 1920 друкаваў вершы і апавяданні ў віцебскім часопісе «Хвалес», маскоўскім штотыднёвіку «Культур ун билдунг» і інш. У 1922 член Губнаца ў Віцебску, выдаваў штотыднёвы бюлетэнь «Едыес». Арганізаваў у Віцебску першы ў СССР народны суд з судаводствам на мове ідыш, быў яго сакратаром. У 1923-38 - у Маскве, адказны сакратар газеты «Дэр эмес». Пераклаў з рускай мовы на ідыш шэраг мастацкіх і публіцыстычных твораў.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1888 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў 1965 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Быхаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве