wd wp Пошук:

Аўгуста Джакамеці

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Джакамеці.

Аўгуста Джакамеці (іт. Augusto Giacometti, 16 жніўня 1877, Стампа — 9 чэрвеня 1947, Цюрых) — швейцарскі мастак.

Жыццё і творчасць

Аўгуста Джакамеці з’яўляўся буйным прадстаўніком постмадэрнізму і постсімвалізму, быў майстрам вітража і манументальнага насценнага жывапісу, а таксама плакатнага мастацтва. Быў членам сям’і мастакоў, скульптараў і архітэктараў Джакамеці, стрыечны брат мастака Джавані Джакамеці.

Джакамеці займаўся маляваннем з дзяцінства. Вывучаў жывапіс з 1894 па 1897 год у цюрыхскай Школе прыкладнога мастацтва, затым — у Парыжы і ў Фларэнцыі. З 1915 года жыў у Цюрыху.

У Цюрыху ўступіў у масонскую ложу Вялікай швейцарскай ложы Альпіна.

Першы вялікі свой заказ А. Джакамеці атрымлівае на роспіс прыёмнай залы ў паліцэйскім упраўленні Цюрыха (Джакамеці-хол). У 1929 годзе мастак стварыў каляровыя вітражы для лютэранскай царквы ў Фраўэнфельдзе (кантон Тургаў). У 1937 годзе зрабіў вітражы для хору ў царкве Адэльбадэн. Мастак выкарыстоўваў у сваіх творах яркія, зіхатлівыя фарбы.

Аўгуста Джакамеці з’яўляецца адным з першых мастакоў XX стагоддзя, якія спрабавалі працаваць у стылі бесперадметнага, абстрактнага мастацтва.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11869460X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. Augusto Giacometti
  3. Augusto Giacometti
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  6. RKDartists
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Граўбюндэне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1877 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 9 ліпеня
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 жніўня
Катэгорыя·Памерлі 9 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Цюрыху
Катэгорыя·Памерлі ў 1947 годзе