wd wp Пошук:

Ахагар

Ахагар

Ахагар — нагор’е ў Сахары, на поўдні Алжыра, на ўсход ад горада Таманрасет. Вышэйшы пункт — гара Тахат, 2918 м. Гэта таксама вышэйшы пункт Алжыра.

Ахагар складаецца з вулканічных парод. У выніку выветрывання ўтварыліся скальныя астанцы мудрагелістых формаў. Клімат рэзка кантынентальны, сухі і гарачы летам, зімой тэмпературы часам падаюць ніжэй за нуль. Ападкі рэдкія. У Ахагары самы рэзкі клімат ва ўсёй Сахары, што стварае асаблівую кліматычную зону, з відамі жывёл і раслін, не характэрнымі для астатняй Сахары. У гарах размешчаны нацыянальны парк Ахагар.

Насельніцтва Ахагар — туарэгі. Прыкладна з 1750 года тут існавала туарэгская дзяржава Кель Ахагар, якая стала пратэктаратам Францыі ў 1903 годзе, затым перайшла да Алжыра пасля атрымання ім незалежнасці, і была скасавана толькі ў 1977 годзе.

У Ахагары (Асекрэм, 80 км ад Таманрасета) прапаведаваў туарэгам каталіцкі манах Шарль Эжэн дэ Фуко, пазней прылічаны да святых.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Геаграфія Алжыра
Катэгорыя·Сахара