Афара-самалійскія сутыкненні — тэрытарыяльны канфлікт паміж эфіопскімі штатамі Афар і Самалі.
У 2010-х гадах паміж штатамі паўсталі супярэчнасці адносна прыналежнасц трох вясковых абшчын (самыя дробныя адзінкі адміністрацыйнага падзела Эфіопіі, якія аб’ядноўваюць групы вёсак) населеных этнічнымі самалійцамі з клана Іса. Спрэчнымі сталі паселішчы Адайту (афар.: Qadaytu, самал.: Cadayto) абшчыны Міле, Кундуфо (афар.: Qundafaqo, самал.: Cundhufo) абшчыны Геваі і Гедамайту (афар.: Gadamaytu, самал.: Garba-Ciise) абшчыны Амібара[1][3].
У 2014 годзе федэральны ўрад на чале з Рэвалюцыйна-дэмакратычным фронтам эфіопскага народа перакраіў мяжу паміж двума рэгіёнамі. У выніку рэгіён Самалі саступіў Афару тры вёскі[4].
Першыя сутыкненні адбыліся ў кастрычніку 2020 года, забраўшы з сабой жыцці 27 чалавек[5]. Наступная буйная сутычка здарылася 2 красавіка 2021 года, калі былі забітыя 100 пастухоў[6].
24 ліпеня ўспыхнулі баі ў горадзе Гарбаіса, у выніку якіх загінулі 300 чалавек. Услед рушылі масавыя пратэсты ў самалійскім рэгіёне. Адзіная дарога, якая вядзе са спрэчнага паселішча, была заблакаваная, а чыгуначная лінія, якая вядзе ў Джыбуці, па якой праходзіць 95% марскога гандлю Эфіопіі, была часткова разбураная[7].
1 жніўня канфлікт распаўсюдзіўся на Джыбуці, дзе адбыліся сутыкненні паміж афарцамі і самалійцамі ў прыгарадзе горада Джыбуці Бальбала[8]. Пасольства ЗША паведамляла аб беспарадках у Таксама раёне Архіба[9]. Сутычкі прывялі да гібелі двух чалавек[8].