Атэізм у Казахстане — сукупнасць грамадзянаў і нефармальных аб’яднанняў, якія усведамляюць сябе нерэлігійнымі. Паводле Канстытуцыі краіны, Казахстан з’яўляецца свецкай дзяржавай, дзе рэлігія адлучана ад дзяржавы.
На думку Даніяра Наўрыза, у інфармацыйным дачыненні фактычна накладзена забарона на тэму атэізму[1].
Таксама за распальванне міжрэлігійнай варожасці быў арыштаваны журналіст і праваабаронца з Рыдэра Аляксандр Харламаў. Яго вінавацяць у тым, што ён у сваіх публікацыях пра хрысціянства і пра розныя рэлігійныя плыні займаўся прапагандай атэізму, чым абразіў пачуцці вернікаў[2][3][4].
Дэпутат Мажыліса Парламента Жуматай Аліеў прапанаваў уразам з рэлігіязнаўствам выкладаць і атэізм[5].
З палітычных партый Казахстана на пазіцыях атэізму і атэістычнай прапаганды стаіць прадстаўленая ў парламенце Камуністычная народная партыя Казахстана. У яе праграме сказана: «камуністы выступаюць за прызнанне свабоды сумлення, права вызнаваць кожную рэлігію ці не вызнаваць ніякай, за аддзяленне цэрквы і мячэці ад дзяржавы, а школы ад царквы і мячэці. Пры гэтым камуністы вядуць шырокую атэістычную прапаганду, унікаючы зневажэнняў абразы пачуццяў вернікаў у любой форме»[6].