wd wp Пошук:

Атбара

А́тбара (араб. نهر عطبرة‎‎) — рака ў Афрыцы, у Эфіопіі і Судане, правы прыток ракі Ніл.

Даўжыня ракі 1120 (805[1]) км. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 32[2] м³/с, найбольшы — 1815[2] м³/с. Рака бярэ пачатак на Эфіопскім нагор’і, у напрамку на паўночны захад ад возера Тана. Працякае пераважна па Суданскаму плато. Упадае ў Ніл каля горада Атбара. Паўнаводная ў перыяд дажджоў (чэрвень — жнівень), у межань перасыхае і не мае паверхневага сцёку. Вада ракі вызначаецца вялікай мутнасцю, асабліва ў час пясчаных бур.

На рацэ плаціна вадасховішча і ГЭС.

Зноскі

  1. Atbara River // Encyclopaedia Britannica(англ.)
  2. 1 2 Словарь современных географических названий. / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Ніла
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі Судана
Катэгорыя·Рэкі Эфіопіі