wd wp Пошук:

Атал III

Атал III Філаметар Эвергет (Ἄτταλος Φιλομήτωρ Εὐεργέτης, Áttalos Philomḗtōr Euergétēs) (171 да н.э. — 133 да н.э.): цар пергамскі (138133 да н.э.), сын Атала II і Стратонікі. Быў, у 12 гадоў, прызнаны Еўменам II як законны сын, але, на думку Страбона, і пасля паўналетнасці Атала III кіраваў яго бацька Атал II.

Антычныя аўтары называлі Атала III «паўвар’ятам» і «дзіваком». Ён мала клапаціўся аб дзяржаве, а пераважна займаўся вывучэннем батанікі і пісаў кнігі на тэму садаводства. Пліній называў Атала III адным са знаўцаў сельскай гаспадаркі і медыцыны. Нарэшце, Атал III запісаў сваю дзяржаву Рыму, магчыма, каб пазбегнуць разбурэнняў і праліцця крыві.

Верагоднай выявай, відаць, з’яўляецца герма, якая захоўваецца ў Осла, і з’яўляе маладога чалавека ў лаўровым вянку з павязкай[2].

Літаратура

Зноскі

  1. http://www.oxfordreference.com/view/10.1093/oi/authority.20110803095428649
  2. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)
Папярэднік:
Атал II
Цар Пергама
137 да н.э.133 да н.э.
Пераемнік:
'
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Кіраўнікі Азіі II стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 170 годзе да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 133 годзе да н.э.
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 171 годзе да н.э.
Катэгорыя·Цары пергамскія
Катэгорыя·Памерлі ў 132 годзе да н.э.