wd wp Пошук:

Атал Біхары Ваджпаі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Атал Біхары Ваджпаі ((хіндзі: अटल बिहारी वाजपेयी; [əˈʈəl bɪˈɦaːri ˈʋaːdʒpeːji]); 25 снежня 1924 — 16 жніўня 2018) — індыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, — 11-ы і 14-ы прэм’ер-міністр Індыі ў 1996 і пераабраны ў 1998—2004 гадах.

Біяграфія

Нарадзіўся 25 снежня 1924 года ў Гваліёры (у тыя гады — сталіца аднайменнага княства, цяпер — у штаце Мадх’я-Прадэш). Адзін з найслынных індыйскіх палітыкаў канца XX стагоддзя.

У 1968—1973 прэзідэнт арганізацыі Раштрыя сваямсевак сангх. Упершыню абраны ў парламент Індыі ў 1957 годзе. Міністр замежных спраў у сакавіку 1977 — ліпені 1979 года. У 1980—1984, 1993—1996 — лідар парламенцкай фракцыі Бхарата джаната партыя (БДП). Лідар апазіцыі ў Лок Сабха 11-га склікання. У 1996 пасля перамогі БДП стаў прэм’ер-міністрам, пераабраны ў 1998 годзе.

13 кастрычніка 1999 года разам з НДА ўтварыў парламенцкую большасць.

Праводзіў рыначныя рэформы, палітыку па пераадоленні беднасці і росту ВУП (ён быў пры ім у рамках 7-8 %) і спрабаваў правесці мірныя перамовы з Пакістанам пасля абвастрэння сітуацыі ў канцы 1990-х гадоў.

Падчас прэм’ерства Ваджпаі Індыя правяла першыя ядзерныя выпрабаванні на палігоне ў штаце Раджастхан.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Atal Bihari Vajpayee // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Vajpayee, Shri Atal Bihari — Members : Lok Sabha
  4. Vajpayee latest news: Atal Bihari Vajpayee funeral will be held at 4pm on FridayThe Times of India.
  5. Atal Behari (Bihari) Vajpayee // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Бхарат Ратна
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 снежня
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Індыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 16 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брытанскай Індыі
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Дэлі
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Індыі