Астэраскапіа (грэч.: Αστεροσκοπείο — абсерваторыя) — раён Афін, утвораны вакол Нацыянальнай абсерваторыі(руск.) бел.. Ахоплівае пагорак Астэраскапіа насупраць Акропаля.
Раён перасякае вуліца Святога Паўла (οδός Αποστόλου Παύλου), цяпер пешаходная, мяжуе з раёнам Тысіа. Забудова Астэраскапіа пачалася ў перадваенныя гады, і тут да гэтага часу захаваліся некалькі дзясяткаў дамоў у неакласічным стылі.