wd wp Пошук:

Астэкскія мовы

Ацтэ́кскія мо́вы (астэкскія, науаскія, науа, науатль, нахуатль) — група індзейскіх моў у Мексіцы і Сальвадоры, адна з асноўных груп паўднёвых юта-ацтэкскіх моў. Агульная колькасць носьбітаў каля 1,5 млн. чалавек (ацэнка канца 1990-х гадоў) — этнамоўная супольнасць науа.[1] Ацэнкі колькасці моў адрозніваюцца ад 2—3 да 30, па дадзеных лексікастатыстыкі ўпэўнена вылучаюцца 5 асноўных жывых моў і некалькі вымерлых. Ацтэкскія мовы часта называюць дыялектамі, што няправільна. Сацыяльны статус ацтэкскіх моў у Мексіцы і Сальвадоры невысокі, многія знаходзяцца на мяжы вымірання, іншыя выкладаюцца ў школе.

Зноскі

  1. Ethnologue — 19 — Dallas, Texas: SIL International, 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Юта-ацтэкскія мовы
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта