Астро́ўчыца, Лукаві́на — рака ў Беларусі, Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Нятупа (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 10 км[1]. Плошча вадазбору 32 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4 ‰. Пачынаецца каля вёскі Вішнявічы, цячэ ў межах Ваўкавыскага ўзвышша, упадае ў Нятупу за 1 км на паўднёвы захад ад аграгарадка Гнезна.