wd wp Пошук:

Астанкінская тэлевежа

Астанкінская тэлевежа — тэлевізійная і радыёвяшчальная вежа, размешчаная ў Маскве. Вышыня — 540 м, чацвёрты ў свеце паводле вышыні будынак пасля небаскроба Бурдж-Халіфа (Дубай), тэлевежы Гуанчжоў (Гуанчжоў) і тэлевежы Сі-Эн Таўэр (Таронта).

Галоўны канструктар — Н. В. Нікіцін. Інжынеры — М. А. Шкуд і Б. А. Злобін. Галоўны архітэктар — Л. І. Баталаў. Архітэктары — Д. І. Бурдзін, М. А. Шкуд і Л. І. Шчыпакін. Рашэнне пра будаўніцтва вежы было прынята ў 1957 годзе, будаўніцтва вялося ў 1963—1967 гадах. Тым часам гэта быў самы высокі будынак свету.

Зноскі

  1. https://en.wikipedia.org/wiki/Ostankino_Tower
Тэмы гэтай старонкі (8):
Вежы Масквы
Тэлевежы
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
1967 год у Маскве
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
З’явіліся ў 1967 годзе
Будынкі і збудаванні паводле алфавіта
Вышынныя збудаванні без геаграфічных каардынат