wd wp Пошук:

Асклепіяд Самаскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Асклепіяд. Асклепіяд Самаскі (стар.-грэч.: Ἀσκληπιάδης ο Σάμιος, нар. каля 285 да н.э.) — старажытнагрэчаскі букалічны паэт. Паходзіў з в. Самас. Захавалася 39 эпіграм, напісаных элегічным дыстыхам, у «Анталогіі», выдадзенай у Александрыі III ст. да н.э.. Творчасць Асклепіяда (як і шматлікіх іншых паэтаў эпохі элінізму) характарызуецца адарванасцю ад грамадскага жыцця і цікавасцю да асобнага чалавека. У эпіграмах Асклепіяда пераважаюць тэмы кахання і жыццёвай асалоды; эпіграмы адрозніваюцца шчырасцю і высокім мастацкім майстэрствам. Асклепіяд аказаў вялікі ўплыў на наступнае развіццё эпіграмы і антычную паэзію наогул; яго імем названы Вялікі і Малы Асклепіядавы вершы, Першая, Другая, Трэцяя, Чацвёртая і Пятая Асклепіядавы строфы, якія выкарыстоўваў у сваіх одах Гарацый.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Паэты Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Паэты III стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 320 годзе да н.э.
Катэгорыя·Памерлі ў III стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Старажытнагрэчаскія паэты
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся на Самасе