wd wp Пошук:

Арэхатворкі

Арэхатворкі[1] (Cynipoidea) — надсямейства насякомых з атрада перапончатакрылых (Hymenoptera), якое ўключае самых драбнюткіх прадстаўнікоў усяго класа насякомых. Уключае каля 3 000 апісаных відаў (патэнцыйна існуе да 20 тыс. відаў), распаўсюджаных па ўсім свеце. Палова з іх гэта фітафагі-арэхатворкі, а іншыя — паразітоіды.

Апісанне

Большасць відаў дробныя і, нават, мікраскапічныя (ад 1 да 8 мм), зрэдку даўжыня цела да 12,5 мм. Чорныя або бурыя. Яйцаклад скрыты. Крылы са спрошчаным жылкаваннем. Вусікі ніткападобныя, членістыя.

Асаблівасці біялогіі

Ператварэнне поўнае. У арэхатворак бывае чаргаванне двухполага (летам) і аднаполага (з адных самак, вясной) пакаленняў.

Лічынкі, бязногія S-падобныя, белыя. Паразітуюць у тканках раслін і ўтвараюць нарасты (галы) накшталт арэшкаў (адсюль назва), характэрныя для кожнага віду. Некаторыя віды паразітуюць у лічынках насякомых (напр. мух капуснай і цыбулевай).

Зноскі

  1. Напісанне Арэхатворкі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.2. Мн., 1996, С.15

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арэхатворкі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак