wd wp Пошук:

Арэнбургскі гурток беларусаў

Арэнбургскі гурток беларусаў — грамадская культурна-асветная арганізацыя беларускіх бежанцаў Першай сусветнай вайны ў 1918 г. Аб’ядноўваў беларусаў Арэнбурга і ваколіц. Асноўная статутная задача — аб’яднанне беларускіх культурных сіл для пашырэння сярод беларускага народа ведаў па гісторыі, этнаграфіі. Вышэйшы орган — Агульны сход сяброў, выканаўчы — камітэт (старшыня Б. І. Лагутка, таварыш старшыні У. Путчэўскі, сакратар В. Кот.). Гурток меў на мэце аб’яднаць беларускія культурныя сілы для пашырэння сярод беларусаў друкаванага роднага слова, праўдзівых ведаў па яе гісторыі і этнаграфіі. Пры ім была бібліятэка-чытальня, праводзіліся лекцыі, канцэрты, спектаклі. Планавалася адкрыць пачатковую беларускую школу для дзяцей беларускага паходжання. Частка грашовых узносаў сяброў гуртка іншла ў спецыяльны фонд на агульнанацыянальныя мэты. Выступаў за палітычнае і культурна-нацыянальнае самавызначэнне Беларусі, падтрымліваў Беларускую раду ў Мінску. Летам 1918 г. наладзіў сувязь з Беларускім нацыянальным камісарыятам.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·1918 год у Расіі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Арэнбург
Катэгорыя·Арганізацыі беларусаў Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара