Арыярат V Філапатар Праведны (стар.-грэч.: Ἀριαράθης Εὐσεβής Φιλοπάτωρ, Ariaráthēs Eusebḗs Philopátōr) — цар кападакійскі (163 да н.э. — 130 да н.э.), сын Арыярата IV.
Быў умелым палітыкам, дамогся добрага стаўлення Рыма. Шанаваў навуку і філасофію, паставіў, разам з Аталам II, статую свайму настаўніку Карнеаду ў Афінах.
Верагоднымі выявамі з’яўляюцца дзве мармуровыя галавы[1]. З віду быў падобны на сучаснага яму ўзурпатара Араферна.