wd wp Пошук:

Аршанскае Евангелле

Аршанскае Евангелле — беларускі рукапісны помнік канца XII — пачатку XIII стст. Выяўлена ў Оршы ў 1812 г.

Верагодна, створана на Полаччыне. Зберагліся 142 аркушы (без пачатку і канца), пісаныя ўставам на высакаякасным пергаменце. У Аршанскім Евангелле змешчаны 2 мініяцюры з выявамі евангелістаў Лукі і Мацвея (найбольш раннія ва ўсходне-славянскіх рукапісах), 2 застаўкі і 310 ініцыялаў з варыяцыямі старавізантыйскіх і першапачатковых тэраталагічных формаў (у асобных ініцыялах — выявы чалавека). За рэлігійнай аблонкай праглядаецца жывая народная аснова, што збліжае іх з размалёўкамі Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра ў Полацку.

Зберагаецца у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы АН Украіны.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Беларуская літаратура XII стагоддзя
Кнігі паводле алфавіта
Ілюмінаваныя рукапісы Беларусі
Беларуская літаратура XIII стагоддзя
Ілюмінаваныя Евангеллі