У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лапухін. Арцём Аляксандравіч Лапухін (нар. 4 кастрычніка 1992) — беларускі плывец. Майстар спорту Беларусі.
Бронзавы прызёр Першынства Беларусі 2009 года на дыстанцыі 400 м комплексным плаваннем[1].
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі на кароткай вадзе 2011 года на дыстанцыях 200 м і 400 м комплексным плаваннем[2].
Чэмпіён Беларусі на кароткай вадзе 2013 года на дыстанцыях 200 м і 400 м комплексным плаваннем[3][4].
Чэмпіён Беларусі на кароткай вадзе 2014 года на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем[5].
Срэбраны прызёр Кубка Беларусі 2015 года на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем[6].