wd wp Пошук:

Археологическая карта Могилевской губернии

«Археологическая карта Могилевской губернии» (бел.: Археалагічная карта Магілёўскай губерні) — адна з асноўных прац Е. Р. Раманава ў галіне археалогіі. Падрыхтоўка яе пачалася каля 1884 г. Паводле пастановы Віленскага аддзялення папярэдняга камітэта IX археалагічнага з’езда карту планавалася надрукаваць на працягу 2 гадоў да пачатку з’езда (1893). Выданне не адбылося з-за недастатковасці звестак (былі толькі пра курганы і гарадзішчы) і пратэрміноўкі адказаў на разасланыя лісты (апошні дасланы ў 1897 г.). У дапрацаваны варыянт карты Е. Р. Раманаў уключыў падрабязныя звесткі пра месцазнаходжанні шматлікіх прылад працы каменнага веку, каменныя крыжы з надпісамі і без іх, камяні-следавікі з выявамі крыжоў, месяца, падковы і пісталета (мяст. Хальч), язычніцкага ідала ў выглядзе 4-кантовага каменнага слупа з высечанай наверсе галавой (в. Пярэспа Сенненскага павета), крыж з літарамі IC XC/XЪ і надпісам «БАРИСЪ БАИСЬЪ» (мяст. Раманава), «замкавішчы», палі пахаванняў, ахапіўшы практычна ўсе катэгорыі археалагічных помнікаў губерні. Вучоны пералічыў віды курганных пахаванняў (у мацерыку, на мацерыку, у насыпе, у труне і без яе, трупаспаленне па-за межамі кургана, у кургане, са зброяй, курганы-кенатафы, парныя курганы, злучаныя невялікімі валамі). Асаблівасцю могільнікаў Магілёўшчыны Е. Р. Раманаў лічыў наяўнасць у адных і тых жа могільніках розных відаў пахаванняў. Ім зафіксавана 9506 курганных насыпаў (у 18851888 гг. раскапаў 39 курганоў), атрыманы звесткі пра 245 гарадзішчаў. Е. Р. Раманаў зазначаў, што насельніцтва на поўначы Магілёўскай губерні называла курганы «капцамі», на поўдні — «валатоўкамі», на усходзе — «курганамі». Да карты былі напісаны фізіка-геаграфічны і гістарычны нарысы. Выдадзены толькі «Археологический очерк Гомельского уезда (Могилевской губерни)» і фізіка-геаграфічны нарыс губерні (Вільня, 1910). Усе рукапісныя матэрыялы, апытальныя лісты захоўваюцца ў Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве Украіны ў Львове(укр.) бел..

Публікацыя

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Археалогія ў Беларусі