wd wp Пошук:

Архегоній

Архегоній прадстаўніка роду Porella з аддзелу Пячоначныя імхі (Marchantiophyta)

Архегоній, або Архегонія (стар.-грэч.: ἀρχή — пачатак, γονή — нашчадства) — жаночы орган палавога размнажэння ў вышэйшых споравых (мохападобных, папапацепадобныя і інш) і голанасенных раслін, мнагаклетачны орган палавога размнажэння гаметафітаў; гаметангій, у якім развіваюцца жаночыя гаметыяйцаклеткі.

Архегоній у вышэйшых раслін — невялікае колбападобнае цельца, якое складаецца з ножкі, ніжняй пашыранай часткі (брушка) і верхняй звужанай часткі (шыйкі). Звонку архегоній абаронены бясплоднымі клеткамі. У брушку архегонія знаходзіцца яйцаклетка.

Аагоній

Асноўны артыкул: Аагоній, жаночы гаметангій Аднаклеткавыя жаночыя палавыя органы водарасцей прынята называць аагоніямі. Аднак звычайна альголагі аагоніямі называюць і шматклеткавыя жаночыя гаметангіі харавых водарасцей.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вышэйшыя расліны
Катэгорыя·Генератыўныя органы раслін