wd wp Пошук:

Артэзіянскія воды

Схема будовы артэзіянскага басейна:
1. ваданосны гарызонт
2. водатрывалыя слаі
3. вобласці жыўлення
4. свідравіна з фантанаваннем
5. узровень грунтавых водаў
6. свідравіна без фантанавання
7. артэзіянская крыніца

Артэзі́янскія воды (ад лац.: Artesium — лацінскай назвы французскай правінцыі Артуа) — напорныя пластавыя падземныя воды, якія залягаюць паміж водатрывалымі слаямі. Прымеркаваны да адмоўных геаструктур — сінкліналяў, мульдаў, прагінаў, упадзін. Напор узнікае пры гідраўлічнай ізаляванасці ваданосных гарызонтаў(руск.) бел. ад перавышэння вобласці жыўлення над вобласцю разгрузкі. Пры залішнім гідрастатычным ціску(руск.) бел. выліваюцца на паверхню зямлі або фантануюць пры ўскрыцці. Ва ўмовах актыўнага водаабмену артэзіянскія воды прэсныя, застойных — салёныя ці расолы. Артэзіянскія воды звычайна звязаны з артэзіянскімі басейнамі.

Беларусь

На Беларусі ўскрыты амаль на ўсёй тэрыторыі на глыбіні ад некалькіх дзесяткаў метраў да некалькіх кіламетраў, належаць да Аршанскага гідрагеалагічнага басейна, Брэсцкага гідрагеалагічнага басейна, Прыпяцкага гідрагеалагічнага басейна і Беларускага гідрагеалагічнага масіву. Артэзіянскія воды з’яўляюцца асноўнай крыніцай пітнога водазабеспячэння.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Падземныя воды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Гідрагеалогія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак