У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крыніцкі. Арон Маркавіч Крыніцкі (14 снежня 1896, Мінск — 21 лютага 1971) — удзельнік камуністычнага падполля ў гады грамадзянскай вайны ў Мінску.
Скончыў БДУ (1925), Інстытут Чырвонай прафесуры (1931). Падчас нямецкай акупаыцыі Беларусі (1918) адказны сакратар Мінскага падпольнага партыйнага камітэта, адзін з арганізатараў партызанскага руху, член Краявога камітэта камуністычнай арганізацыі Беларусі і Літвы. Пасля вызвалення Мінска намеснік старшыні Мінскага Савета, член Мінскага рэўкома, член ЦВК БССР. У 1920 начальнік аддзела РВС Заходняга фронту, удзельнічаў у падпісанні Дэкларацыі пра абвяшчэнне незалежнасці Беларускай ССР. У 1921—1924 у Мінскім гарсавеце. З 1931 у Наркамасветы РСФСР, з 1933 на выкладчыкай рабоце ў Маскве.