wd wp Пошук:

Арол стэпавы

Арол стэпавы (Aquila nipalensis) — драпежная птушка сямейства ястрабіных.

Апісанне

Даўжыня цела 67-86 см, размах крылаў 175-230 см. Вельмi цёмны, ва ўсiх узростах хвост папярочна-паласаты. Светлыя плямы, якія назіраюцца ў маладых асобiн, паступова на працягу амаль 5 гадоў знiкаюць.

Голас нагадвае брэх сабакі «хаў-хаў».

Пашырэнне

Арэал разарваны, на ўсход ад Чорнага мора да Усходняга Кiтая, Iндыя. Жыве ў стэпах, паўпустынях i пустынях, у гарах паблізу далін да 2300 м; на зімоўках у Афрыцы — саванны.

Пералётны. Месца зiмовак: Ірак, Іран, Ізраіль, паўднёвая частка Аравійскага п-ва, усходняя частка Афрыкі да Паўднёвай Афрыкі. Усходнія папуляцыі часткова аселыя, часткова зімуюць у Індыі, Пакістане і іншых краінах Паўднёвай Азіі. Залятае ў Францыю, Галандыю, Германiю, Швецыю, Нарвегію, Фінляндыю, Польшчу, Чэхію, Славакію, Венгрыю, Італію, Грэцыю, б. Югаславію, Румынію.

Стэпавы арол на паштовай марцы Беларусі

На Беларусі вельмі рэдкі залетны від. Адзначаны аднойчы ў чэрвені 2004 года ў Гомельскай вобласці.

Гнездаванне і размнажэнне

Гняздо часцей за ўсё на зямлi (на пагорку альбо кургане); радзей — у руiнах пабудоў, на дрэвах i кустах. Круглае, аснова з сухiх галiн (часам з прымессю касцей вялiкiх жывёл), высцiлка з сухiх травянiстых раслiн, кары, шэрсцi i пер’я старых птушак. Дыяметр 0,7-1,3 м. Адна і тая ж пара часта мае 2-3 гнязды.

Яйкі Aquila nipalensis

Яйкi 1-3 (рэдка 4 i выключна 5), амаль элiптычныя або ўздутыя, белыя з бурымi плямамi. Памеры ў сярэднім 69,5 х 54,5 мм.

Падвiды

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1833 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Птушкі Азіі
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Птушкі Афрыкі
Катэгорыя·Арлы