У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кобля. Аркадзь Трафімавіч Кобля (1930 —) — беларускі будаўнік. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (1980)[1].
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (аўтатрактарны факультэт у 1961 г., будаўнічы факультэт у 1973 г.)[1].
Працаваў сакратаром партыйнай арганізацыі Мінскага домабудаўнічага камбіната нумар 1, дырэктарам завода буйнапанэльнага домабудавання нумар 1, намеснікам генеральнага дырэктара Мінскага вытворчага аб’яднання індустрыяльнага домабудавання[1].
З 1986 па 1989 год кіраўнік групы савецкіх спецыялістаў домабудаўнічага камбіната г. Дархана (Манголія)[1].
Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (1980). Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1978)[1].