wd wp Пошук:

Аркадзь Сцяпанавіч Казлоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казлоў. Аркадзь Сцяпанавіч Казлоў (6 снежня 1938, г. Полацк, Віцебская вобласць — 29 мая 2011, г. Наваполацк) — будаўнік, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Біяграфія

У гады Вялікай Айчыннай вайны разам з маці і сястрой быў вывезены акупацыйнымі ўладамі ў Літву. Летам 1944 года сям’я вярнулася ў Полацк. У пасляваенны час скончыў гарадскую сярэднюю школу № 4, у 1957—1960 гадах служыў у войску. Пасля службы па камсамольскай пуцёўцы быў накіраваны на будаўніцтва Полацкага нафтаперапрацоўчага завода (1960).

Працаваў рознарабочым у БУ-125 трэста № 16 «Нафтастрой». У 1961 года скончыў Наваполацкае тэхнічнае вучылішча нафтавікоў. Праходзіў стажыроўку на Новаўфімскім нафтаперапрацоўчым заводзе. Працаваў памочнікам аператара ўстаноўкі атмасферна-вакуумнай трубчаткі № 1, затым аператарам на Полацкім НПЗ.

З 1964 года — старшы аператар паліўнай вытворчасці нафтаперапрацоўчага завода. Прымаў актыўны ўдзел у пусканаладачных работах установак, вывадзе іх на працоўны рэжым. Доўгія гады ўзначальваў лепшую на нафтаперапрацоўчым заводзе брыгаду аператараў.

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1966—1970), быў членам Віцебскага абкама і Полацкага гаркама Кампартыі Беларусі.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), двума ордэнамі Леніна. У 1981 годзе ўдастоены звання Герой Сацыялістычнай Працы з уручэннем залатога медаля «Серп і Молат». У 2008 г. прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Наваполацка».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7 склікання
Нарадзіліся 6 снежня
Нарадзіліся ў 1938 годзе
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Дэлегаты XXVII з’езда КПСС
Памерлі ў 2011 годзе
Ганаровыя грамадзяне Наваполацка
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Асобы
Памерлі ў Наваполацку
Памерлі 29 мая
Нарадзіліся ў Полацку