wd wp Пошук:

Аркадзь Станіслававіч Аркадзьеў

Аркадзь Станіслававіч Аркадзьеў (сапр. Цівунчык; 13 лістапада 1897, в. Журбілавічы, Навагрудскі павет, цяпер Навагрудскі раён — 27 лютага 1969) — беларускі савецкі акцёр і рэжысёр. Заслужаны артыст БССР (1961)[1].

Біяграфія

У 1921 скончыў тэатральную студыю ў Омску. Працаваў у тэатрах Омска, Магілёва, Куйбышава і інш З 1944 дырэктар Белдзяржфілармоніі, мастацкі кіраўнік Белдзяржэстрады, у 1951-55 мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага тэатра лялек БССР. У 1956-62 заснавальнік і галоўны рэжысёр Бабруйскага вандроўнага беларускага драматычнага тэатра. У 1962-66 гадах рэжысёр Бабруйскага музычна-драматычнага тэатра і Магілёўскага абласнога тэатра музычнай камедыі. З 1967 рэжысёр-педагог пастаянна дзеючых Рэспубліканскіх курсаў пры Міністэрстве культуры БССР[1].

Творчасць

Найбольш значныя пастаноўкі: «Раскіданае гняздо» Я. Купалы (1957), «Князь Мсціслаў Заліхвацкі» І. Прута(руск.) бел. і «Вясёлка» М. Зарудного(руск.) бел. (1958), «Шельменко-денщик» Г. Квітка-Аснаўяненкі (1959), «Вяселле ў Малінаўцы(руск.) бел.» Б. Аляксандрава(руск.) бел. (1962). Паставіў п’есы беларускіх драматургаў: «Чалавек вярнуўся» (1959) і «Любовь, Надежда, Вера» (1960) П. Васілеўскага, «Апошні крок» В. Зуба (1962) і іншыя[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Аркадьев Аркадий Станиславович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 29. — 737 с..
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Постаці Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэжысёры СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Акцёры СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Рэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 лістапада
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Памерлі 27 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1969 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1897 годзе
Катэгорыя·Постаці Беларускай дзяржаўнай філармоніі
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай