wd wp Пошук:

Аркадзь Андрэевіч Акулінін

Аркадзь Андрэевіч Акулінін (16 мая 1909, в. Вялікая Лазаўка, Такароўскі раён, Тамбоўская вобласць, Расія — 1986, Гродна, Беларусь) — беларускі марфолаг. Доктар біялагічных навук (1958), прафесар (1960). Удзельнік савецка-фінляндскай (1939—1940), Вялікай Айчыннай войн.

Біяграфія

Скончыў Варонежскі заатэхнічна-ветэрынарны інстытут (спецыяльнасць «Заатэхнія», 1932). Ленінградскі ветэрынарны інстытут (спецыяльнасць «Ветэрынарыя», 1935; педагагічнае аддзяленне, 1936; аспірантура, 1946).

Выкладаў у Віцебскім ветэрынарным інстытуце (1947—1969, загадчык кафедры анатоміі жывёл, адначасова ў 1961—1963 — прарэктар па навуковай і вучэбнай рабоце), Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце (з 1969, прафесар кафедры марфалогіі і фізіялогіі сельскагаспадарчых жывёл).

Навуковыя інтарэсы: марфалогія нервовай сістэмы жывёл; методыка выкладання анатоміі жывёл.

Узнагароды

Ордэн Чырвонай Зоркі і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тамбоўскай вобласці
Катэгорыя·Памерлі ў Гродне
Катэгорыя·Памерлі ў 1986 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Варонежскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»