wd wp Пошук:

Арва Антонавіч Метс

Арва Антонавіч Метс (1937 — 1997) — рускі паэт, тэарэтык і практык рускага верлібра, перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Таліне ў сям’і лютэранкі і праваслаўнага. Скончыў Ленінградскі бібліятэчны інстытут. Працягнуў вучобу ў Літаратурным інстытуце ім. А. М. Горкага. Быў арганізатарам літаратурных вечароў у Маскве. У 1975—1991 гг. працаваў у аддзеле паэзіі часопіса «Новы мір». Кіраваў літаратурным клубам «На Таганке». Яго вершы публікаваліся ў літаратурных часопісах СССР і Расіі. Пры жыцці выйшлі тры яго кнігі. Пасмяротнае выданне 2006 году з’яўляецца амаль поўным зборам яго тэкстаў. Вершы Метса публікаваліся таксама ў перакладзе на ангельскую, нямецкую, хіндзі і іншыя мовы.

Арва Метс аб сабе

Пасля паэтаў,

якія не любяць прастату,

я жадаю — да яе вытокаў.

Жадаю дадому,

дзе бацька — садоўнік

і збірае кнігі.

Маці мая ўсё паўнее

І затыхаецца -

быццам нясе на сабе

мяне, маю паэзію,

заблытанае жыццё і пошукі.

Беларускія пераклады

Бібліяграфія

Кнігі

Тэксты ў анталогіях

Зноскі

  1. Arvo Mets // NUKAT — 2002.
  2. «Дзеяслоў», № 41, ліпень-жнівень 2009

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Перакладчыкі паэзіі на рускую мову
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі ВНУ Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Таліне
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе
Катэгорыя·Рэдактары Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага
Катэгорыя·Рускамоўныя паэты
Катэгорыя·Паэты Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Рускія верлібрысты
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве