wd wp Пошук:

Араўкарыя

Араўка́рыя (Araucaria) — род голанасенных раслін сямейства араўкарыевых.

Апісанне

Хвойныя, пераважна двухдомныя дрэвы, звычайна з плоскай ларасоналадобнай кронай, вышынёй да 60—75 м і дыяметрам ствала да 2,5 м. Галінкі кальчакаватыя, гарызантальна распасцёртыя. Кара тоўстая, баразнаватая, смалістая. Лісце размешчана спіральна, плоскае, скурыстае, ад ланцэта- да шырокаяйцападобнага, часам іголкападобнае, даўжынёй 4—10 см. Мікрастробілы («мужчынскія шышкі») цыліндрычныя, буйныя — даўжынёй да 20—25 см і дыяметрам да 4—5 см. Жаночыя шышкі авальныя, дыяметр 7—35 см. Насенне арэхападобнае, з крыльчатай лускавінкай.

Пашырэнне

Каля 18 відаў. Пашыраны ў Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі, на астравах Ціхага акіяна. Найбольш вядомыя араўкарыя высокая, чылійская і бразіпьская (у т.л. культывуюцца як дэкаратыўныя на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа і Крыма). На Беларусі араўкарыю высокую вырошчваюць у пакоях і аранжарэях.

Выкарыстанне

Драўніна выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, на выраб мэблі, музычных інструментаў, паперы і інш., смала — як лекавы сродак. Насенне ў некаторых відаў ядомае.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Араўкарыевыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання