wd wp Пошук:

Апурымак

Апурымак (у ніжнім цячэнні Эне, Тамба) — рака ў Перу, левы прыток Укаялі (сістэма Амазонкі). Даўжыня 1250 км, плошча басейна каля 125 тыс.км². Пачынаецца на ўсходнім схіле Заходняй Кардыльеры (на паўночным захадзе возера Тытыкака), цячэ на паўночны захад у глыбокіх і вузкіх далінах, якія расчляняюць Анды. Паўнаводная летам (снежань-леты). Сярэдні расход вады 2,9 тыс. м³/с. Вельмі парожыстая. На рацэ Апурымак горад Пуэрта-Прада.

Літаратура

  1. GEOnet Names Server — 2018.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без даўжыні
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Перу