wd wp Пошук:

Апрычніна

Апрычніна, апрышніна — 1) у XIV—XV стагоддзях асобнае ўдзельнае ўладанне жанчын з велікакняжацкай сям’і. 2) Назва ўласнага ўдзелу Івана IV Грознага ў 1565—1572 гадах з асобнай тэрыторыяй, войскам і дзяржаўным апаратам. 3) Сістэма надзвычайных ваенна-адміністрацыйных, сацыяльна-эканамічных мерапрыемстваў Івана IV у 1565—1572 гадах для ўмацавання самадзяржаўнай улады, ліквідацыі феадальнай раздробленасці, барацьбы з непакорнымі феадаламі. Мэтай апрычніны абвяшчалася выкараненне «крамолы». Ажыццяўлялася апрычнікамі, якія мелі неабмежаваныя правы і ўладу, былі непадсудныя органам улады і суда. Суправаджалася жорсткімі расправамі з баярска-княжацкай апазіцыяй, масавымі смяротнымі пакараннямі часта невінаватых людзей, зямельнымі канфіскацыямі і інш. Асабліва жорсткія рэпрэсіі чынілі А. Д. Басманаў, А. І. Вяземскі, Р. Л. Скуратаў-Бельскі і інш. У выніку апрычніны выкаранены феадальны сепаратызм, умацаваны самадзяржаўны дэспатызм і яго сацыяльная апора — служылыя людзі, дваране і сярэднія землеўдальнікі; узмоцнена прыгонніцтва, збяднела значная частка насельніцтва, асабліва пасадскія людзі. У 1572 годзе апрычніну адмянілі, частку канфіскаваных зямель вярнулі былым уладальнікам.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·XVI стагоддзе ў Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Руская дзяржава
Катэгорыя·Палітычныя рэпрэсіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Тэрор