Апостальскі Экзархат Чэшскай Рэспублікі (чэшск.: Apoštolský exarchát řeckokatolické církve v ČR) — аўтаномны экзархат грэкакаталіцкага абраду Русінскай грэкакаталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Прага, Чэхія. Апостальскі Экзархат Чэшскай Рэспублікі падпарадкоўваецца непасрэдна Святому Прастолу. Кафедральным саборам апостальскага Экзархата Чэшскай Рэспублікі з’яўляецца сабор Святога Клімента.
Пасля падзелу Чэхаславакіі ў 1993 годзе ў Чэхіі быў створаны апостальскі вікарыят для вернікаў грэкакаталіцкага абраду, які падпарадкоўваўся Прэшаўскай епархіі. 18 студзеня 1996 года апостальскі вікарыят быў ператвораны ў Апостальскі Экзархат Чэшскай Рэспублікі з падпарадкаваннем непасрэдна Святому Прастолу.