wd wp Пошук:

Апалон Вейскі

Апалон Вейскі — тэракотавая этруская статуя Апалона са старажытнага горада Веі, вырабленая прыблізна ў 550—520 гадах да н. э. у міжнародным іанічным ці ў познеэтрускім стылі. Была выяўлена ў 1916 годзе, у наш час захоўваецца ў Нацыянальным музеі этрускага мастацтва[1].

Аўтарам статуі, верагодна, з’яўляўся скульптар Вулка — адзіны з этрускіх скульптараў, чыё імя дайшло да нас. Статуя з’яўлялася часткай кампазіцыі, якая адлюстроўвала Апалона і Геракла, якія змагаліся за Керынейскую лань. Гэта кампазіцыя размяшчалася на вышыні 12 м на акратэрыёне свяцілішчы Мінервы ў Партанача[1].

Зноскі

  1. 1 2 Nigel Spivey. Etruscan Art. — London: Thames and Hudson, 1997.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастацтва этрускаў
Катэгорыя·Скульптуры з тэракоты
Катэгорыя·Скульптуры паводле алфавіта
Катэгорыя·Горад Веі
Катэгорыя·З’явіліся ў 550 годзе да н.э.