wd wp Пошук:

Апалонія Савёнак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Савёнак. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Раткевіч. Апалонія Савёнак (дзявочае Раткевіч; 8 кастрычніка 1901, Лагойшчына — 10 красавіка 1982, Памона, Нью-Джэрсі, ЗША) — беларускі педагог, пісьменніца.

Біяграфія

Скончыла БДУ. Сябра Краязнаўчага таварыства БДУ. У 1922 годзе пазнаёмілася з будучым мужам Лявонам Савёнкам, які з групай глыбоцкіх настаўнікаў прыехаў у Менск на пачатку першай беларусізацыі[1].

У 1920—1930-х настаўнічала. Ад 1944 г. — на эміграцыі. У Беларускай гімназіі ў лагерах Остэргофен і Розенгайм у Германіі выкладала беларускую мову і літаратуру, аўтарка некалькіх падручнікаў для дзяцей. Ад пачатку 1950-х жыла ў ЗША, у Нью-Джэрсі.

Аўтарка цікавых успаманаў пра беларускае нацыянальнае жыццё 1920-1930-х гг.

Памёрла 10 красавіка 1982 года. Пахаваная на беларускіх могілках у Іст-Брансвіку (Нью-Джэрсі) побач з мужам.

Сям’я

Жонка Лявона Савёнка. У 1922 г. у іх нарадзіўся сын Лёдзік, а ў 1927 — дачка Зора.

Зноскі

  1. Савёнак, Л. Творы / Лявон Савёнак; [укладанне Ціхана Чарнякевіча і Лявона Юрэвіча; уступнае слова Лявона Юрэвіча і Вітаўта Кіпеля; каментарыі Ціхана Чарнякевіча; рэдактар: Ціхан Чарнякевіч]. — Мінск: Лімарыус, 2012. — 350 с. — 200 экз. — ISBN 978-985-6968-26-9 (у пер.).
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Памерлі 10 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 кастрычніка
Катэгорыя·Пахаваныя на Беларускіх могілках у Іст-Брансуіку
Катэгорыя·Пісьменніцы XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Пісьменніцы ЗША
Катэгорыя·Мемуарысты ЗША
Катэгорыя·Пісьменніцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Беларусы ў ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мемуарысты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1982 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Джэрсі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лагойскім раёне
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта