wd wp Пошук:

Антыглабалізм

Пратэст антыглабалістаў у Эдынбургу перад самітам Вялікай васьмёркі

Антыглабалізм — грамадскі і палітычны рух, накіраваны супраць пэўных аспектаў працэсу глабалізацыі ў яе сучаснай форме, у прыватнасці супраць дамінавання глабальных транснацыянальных карпарацый і гандлёва-ўрадавых арганізацый, такіх як Сусветная гандлёвая арганізацыя (СГА). Антыглабалізм часта блытаюць з альтэрглабалізмам, гэта значыць альтэрнатывай неаліберальнай глабалізацыі[1]. Нягледзячы на карэнныя адрозненні ў стратэгічных мэтах (антыглабалісты стаяць на ізаляцыянісцкіх і кансерватыўных пазіцыях, альтэрглабалісты — на класічнай левай платформе, якая ставіць мэтай сціранне нацыянальных межаў), у штодзённай палітычнай практыцы антыглабалісты і альтэрглабалісты звычайна дзейнічаюць разам. Некаторыя даследчыкі разглядаюць альтэрглабалізм як частку антыглабалісцкага руху[2].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Бузгалин А. В. (Ред.) Альтерглобализм: теория и практика. Архівавана 4 студзеня 2008.
  2. Антыглабалісцкі рух у краінах Еўрапейскага Саюза на прыкладзе Францыі, Вялікабрытаніі і Германіі(нявызн.). alleuropa.ru. Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2013. Праверана 2013-5-25.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Радыкальныя арганізацыі
Катэгорыя·Антыглабалізм
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы