Антон Уладзіміравіч Шыпулін (нар. 21 жніўня 1987, Цюмень) — расійскі біятланіст. Заслужаны майстар спорту Расіі. Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2010. Двухразовы срэбны і двухразовы бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету. Абсалютны чэмпіён Еўропы сярод юніёраў 2008.