wd wp Пошук:

Антон Уладзіміравіч Астаповіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Астаповіч. Антон Уладзіміравіч Астаповіч (23 кастрычніка 1964, Асіповічы) — беларускі гісторык-этнолаг і культуролаг. Старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (2007).

Біяграфія

Скончыў Мінскае медыцынскае вучылішча (1984, з чырвоным дыпломам), гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Сябра Партыі БНФ, у 1989 годзе прысутнічаў ад Асіповічаў на ўстаноўчым з’ездзе ў Вільні.

Працаваў да 2006 года ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту: малодшым навуковым супрацоўнікам у аддзеле фондаў, загадчыкам сектару Цэнтральнай Беларусі ў экспазіцыйным аддзеле, намеснікам дырэктара. Выкладаў ва Універсітэце культуры[1]. У наш час навуковы сакратар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.

Зноскі

  1. Антон Астаповіч на milinkevich.org

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 кастрычніка
Катэгорыя·Члены Партыі БНФ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Культуролагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Асіповічах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Этнолагі Беларусі