.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Антоні Рамальетс Сымон (ісп.: Antoni Ramallets Simón, 1 ліпеня 1924, Барселона, Іспанія — 30 ліпеня 2013, Вільяфранка-дэль-Пенэдэс, Каталонія, Іспанія) — іспанскі футбаліст (брамнік), а таксама менеджар і трэнер іспанскіх клубаў.
Правёў большую частку сваёй кар’еры ў «Барселоне» ў 1950-х і пачатку 1960-х гадоў, выйграўшы Трафей Саморы як лепшы брамнік у Ла Лізе 5 разоў (гэта дасягненне паўтарыў праз паўстагоддзя, у 2012 годзе Віктар Вальдэс[1]), і атрымаўшы 17 асноўных клубных трафеяў[5].
Рамальетс прадстаўляў Іспанію на чэмпіянаце свету 1950. У 1960-х атрымаў некалькі трафеяў як менеджар, у прыватнасці, выйграўшы два галоўных трафеяў з «Рэал Сарагоса».
Нарадзіўся ў Барселоне, Каталонія; падпісаў кантракт з «Барселонай» ў 1947 годзе ва ўзросце 23 гадоў, з клуба «Рэал Вальядалід», дзе ён таксама правёў свой першы сезон пасля продажу на правах арэнды. Ён вярнуўся ў клуб, дэбютаваўшы ў Ла Лізе ў матчы супраць «Севільі» 28 лістапада 1948 г., які скончыўся перамогай з лікам 2:1. Хоць гэта было яго адзінае з’яўленне на працягу сезону, ён у рэшце рэшт стаў гульцом асновы, з’яўляючыся неад’емнай часткай абароны, як яго каманда — тады «Клуб дэ Футбол Барселона» (па завяршэнні Грамадзянскай вайны ва ўмовах дыктатуры Франка футбольным клубам забаранілі выкарыстоўваць неіспанамоўныя назвы, у выніку каманда была ў 1941 годзе вымушана змяніць назву са старога, англамоўнага Football Club Barcelona на «правільнае» іспанскае Club de Fútbol Barcelona) — працягваў выйграваць лігу (6 разоў) і ўнутраныя кубкі (5 разоў), а ў сезоне 1951-52, у якім «Барселона» выйграла пяць галоўных трафеяў, ён гуляў у 28 матчах чэмпіянату, і ў першы раз атрымаў прыз Трафей Саморы.
Да 1950 Антоні быў важным членам клуба «Барселона», якая таксама ўключала такіх зорак як Жаана Сегара, Марыяна Гансальва Фальконэ, Ласла Куба, Шандар Кочыш, Эварыста дэ Маседа, Луіс Суарэс, Золтан Цыбар і іншыя. За час выступлення за «Барселону» ён адыграў у 538 матчах, у тым ліку 288 матчаў у розных лігах нацыянальных чэмпіянатах.
На заходзе кар’еры гульца, у 1961 годзе, у фінале Кубка чэмпіёнаў-1961 супраць «Бенфікі» пры ліку 1:1 36-гадовы капітан каманды Рамальетс забіў аўтагол, і матч скончыўся паразай 2:3[1].
Пасля 1962 Рамальетс стаў трэнерам, за 7 гадоў трэнерскай кар’еры змяніў 7 месцаў працы і 6 клубаў.
За 11 гадоў Рамальетс згуляў 35 гульняў за Іспанію, дэбютаваўшы супраць Чылі 29 чэрвеня 1950 г, падчас чэмпіянату свету па футболе 1950 у Бразіліі[6]. Падчас турніру ён атрымаў мянушку «Кот з Мараканы»[1][7].
Таксама сыграў сем гульняў за неафіцыйную каталонскую зборную.
Жонка Пакіта Дамінгес, дзве дачкі[8].
Клубныя трафеі («Барселона»):
Індывідуальныя трафеі:
«Сарагоса»:
Антоні Рамальетс памёр у сваім доме недалёка ад Барселоны 31 ліпеня 2013 года, ва ўзросце 89 гадоў[9][10][11].