wd wp Пошук:

Антарктычныя аазісы

Сухія даліны Мак-Мёрда

Антарктычныя аазісы — свабодныя ад ледавіковага покрыва ўчасткі краявой зоны Антарктыды. Плошча ад некалькіх дзясяткаў да соцень квадратных кіламетраў (аазіс Бангера 952 км²). Размешчаны ўнутры вобласці ледавіковай акумуляцыі, акаймаваны зонай абляцыі. Для антарктычных аазісаў характэрны спецыфічны прыродны комплекс (мясцовы менш суровы клімат, ландшафты халодных пустынь, шмат азёраў, арганічнае жыццё прымітыўнае, крыягеннна-структурныя глебы).

Раслінны свет: імхі, лішайнікі, прэснаводныя водарасці.

Жывёльны свет: птушкі — буравеснікі, паморнікі, у асобных антарктычных аазісах — пінгвіны. У антарктычных аазісах знаходзіцца большасць палярных навуковых станцый (напрыклад, станцыя Навалазараўская ў аазісе Шырмахера на Зямлі Каралевы Мод).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Антарктыда