У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лявонаў. Андрэ́й Яўге́навіч Ляво́наў (руск.: Андрей Евгеньевич Леонов) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, Заслужаны артыст Расіі (1997).
Бацька — Яўген Лявонаў, савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно.
У 1979 годзе скончыў Вышэйшае тэатральнае вучылішча імя Б. В. Шчукіна пры тэатры імя Я. Вахтангава (курс А. А. Казанскай) і быў прыняты ў трупу тэатра Ленком.