Андрэй Фёдаравіч Казусёнак (нар. 15 студзеня 1984, г. Бабруйск) — беларускі самбіст і дзюдаіст, выступае за зборныя Беларусі з сярэдзіны 2000-х гадоў. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь.
Па дзюдо бронзавы прызёр чэмпіянату свету, чэмпіён Еўропы, удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў у Пекіне. Трохразовы чэмпіён свету па спартыўным самба, чатырохразовы чэмпіён Еўропы[2].