wd wp Пошук:

Андрэй Уладзіміравіч Русаковіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Русаковіч.

Андрэй Уладзіміравіч Русаковіч (нар. 12 студзеня 1965, в. Каўшары Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі вучоны, доктар гістарычных навук (2016), дацэнт. Старшыня праўлення Грамадскага аб’яднання «Цэнтр вывучэння знешняй палітыкі і бяспекі»

Біяграфія

У 1989 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «гісторыя». У 1988—1999 гадах працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, у 2000—2001 гадах — у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры, у 2001—2008 гадах — загадчык кафедры Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных адносін, з 2008 года — дацэнт кафедры міжнародных адносін факультэта міжнародных адносін БДУ, з красавіка 2014 года — загадчык кафедры дыплатамычнай і консульскай службы факультэта міжнародных адносін.

У снежні 2000 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па тэме «Беларуска-германскія адносіны ў 1990-х гг.» У 2016 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, у гэтым жа годзе прысвоена ступень доктара навук. Прыймаў удзел у распрацоўцы і рэалізацыі шэрагу міжнародных праектаў у галіне вышэйшай адукацыі.

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання[1].

Аўтар больш за 160 вучэбна-метадычных і навуковых прац[2].

Зноскі

  1. Русакович Андрей Владимирович Архівавана 26 кастрычніка 2020.
  2. Андрэй Уладзіміравіч Русаковіч
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Гісторыкі СССР
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУФК
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іўеўскім раёне
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ