Андрэй Уладзіміравіч Курпа́таў (нар. 11 верасня 1974, Ленінград, СССР) — расійскі тэлевядучы і прадзюсар, псіхатэрапеўт, аўтар кніг.
Нарадзіўся 11 верасня 1974 г. ў Ленінградзе. Бацька — псіхатэрапеўт У. І. Курпатаў, дзед па матчынай лініі — хірург А. Б. Занданаў. У 1999 годзе на базе ВМедА и СПбМАПА атрымаў спецыялізацыю па псіхіятрыі і псіхатэрапіі[9][10] і пачаў працаваць у Санкт-Пецярбургскім псіхіятрычным шпіталі № 7[9][11]: спачатку як псіхатэрапеўт, пазней — як загадчык псіхатэрапеўтычнага цэнтру пры шпіталі[12].
З мая па снежань 2005 года двойчы ў дзень на тэлеканале «Дамашні» выходзіла яго псіхатэрапеўтычнае ток-шоў «Усё вырашым з доктарам Курпатавым». У 2006-м тэлепраект перайшоў на «Першы канал», змяніўшы назву на «Доктар Курпатаў». Найбольш рэйтынгавы выпуск шоў выйшаў 6 жніўня 2006 года — яго паглядзелі 2,8 мільёна[9] чалавек. Аднак вясной 2007-га шоу закрылася[9].
У 2007 годзе стаў генеральным дырэктарам тэлекампаніі «Чырвоны квадрат», якая вырабляла для Першага канала такія ток-шоў, як Хвіліна славы, Вялікая розніца, «Фабрыка зорак» і інш.[9]
9 снежня 2009 узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідэнта РФ за «актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні» Еўрабачання-2009[13]. З 2010 года — член Акадэміі расійскага тэлебачання.[14]
У 2014 годзе Курпатаў заснаваў Вышэйшую школу метадалогіі, а таксама інтэлектуальны кластар «Гульні розуму» ў Санкт-Пецярбургу.[15][16][17]
У лютым 2019 года Курпатаў стаў навуковым кіраўніком новастворанай Лабараторыі нейранавук і паводзін чалавека пры Сбербанку.[18][19]
Па выніках 2020 года, складзеных Расійскім кніжным саюзам, бэстсэлер Курпатава «Чырвоная таблетка» заняў 4 месца ва Ўсерасійскім кніжным рэйтынгу па колькасці продажаў.[20]
Курпатаў — аўтар больш 30 кніг[21][10][11], выдадзеных накладам больш за 5 млн экзэмпляраў і перакладзеных на 8 моў[22].