wd wp Пошук:

Андрэй Міхайлавіч Лукашэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лукашэвіч. Андрэй Міхайлавіч Лукашэвіч (нар. 1970, Орша, Віцебская вобласць) — беларускі гісторык.

Біяграфія

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1993). Кандыдат гістарычных навук (1999). З 1999 года працаваў выкладчыкам, з 2002 года дацэнт кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу гістарычнага факультэта БДУ. Адначасова, з 2001 года вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтру пагранічных даследаванняў Дзяржаўнага Пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь. З 2004 года прафесар Акадэміі ваенных навук Расійскай Федэрацыі.

Навуковая дзейнасць

Спецыялізуецца ў галіне ваеннай і палітычнай гісторыі Беларусі, Расіі і Польшчы XVIII — пачатку XX ст.

Аўтар вучэбна-метадычнага комплексу «Беларусь напярэдадні і ў час вайны 1812 г.» (Мінск, 2004), манаграфій «Политическая ситуация в белорусско-польском пограничье и ее оценка российским руководством по данным разведки и контрразведки (1801—1812 гг.)» (Мінск, 2009) і «Белорусские земли как вероятный театр военных действий: изучение, инженерная и топографическая подготовка (70-е гг. XVIII в. — 1812 г.)» (Мінск, 2010). Сааўтар манаграфій «Военная школа в Беларуси, XVIII — первая четверть XIX в.» (Мінск, 2004); «Мятежный корпус: из истории Александровского Брестского кадетского корпуса (1842—1863 гг.)» (Мінск, 2007); «Минские губернаторы: история власти» (Мінск, 2009), зборніка дакументаў і матэрыялаў «Демаркация западной границы Российской империи (1796)» (Мінск, 2005).

Аўтар больш за 300 навуковых, навукова-метадычных і навукова-папулярных артыкулаў па пытаннях напалеонаўскіх войнаў, 1-й сусветнай вайны, фарміравання і аховы заходняй мяжы Расійскай імперыі, дзейнасць службаў разведкі і контрразведкі і інш. Под рэдакцыяй А. М. Лукашэвіча выданы «Воспоминания В. А. Сухомлинова» (Мінск, 2005).

Асноўныя публікацыі

Манаграфіі

Артыкулы

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Оршы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ