wd wp Пошук:

Андрэй Марленавіч Каўхута

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каўхута. Андрэ́й Марле́навіч Каўху́та (нарадзіўся 25 лістапада 1960, Магілёў, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (20152017). Кандыдат геолага-мінералагічных навук (1992). Дацэнт (2003).

Біяграфія

Андрэй Каўхута нарадзіўся 25 лістапада 1960 года ў Магілёве, у сям’і географа М. Р. Каўхуты.

У 1983 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І.Леніна, у 2007 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 1983 года працаваў стажорам-даследчыкам у Інстытуце геалогіі і геаграфіі Акадэміі навук БССР, з 1985 па 1996 год — стажорам-даследчыкам, малодшым навуковым супрацоўнікам, навуковым супрацоўнікам Інстытута геалогіі, геахіміі і геафізікі Акадэміі навук Беларусі.

З 1996 па 2004 год — старшы навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар Інстытута геалагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У 2004 — 2010 гадах займаў пасаду намесніка дырэктара Дэпартамента па геалогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

З 2010 па 2013 год узначальваў рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут».

У 2013 — 2014 гадах быў першым намеснікам генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі», а затым дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі дзяржаўны геалагічны цэнтр».

Да назначэння міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя працаваў генеральным дырэктарам РУП «Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі».

25 чэрвеня 2015 годзе прызначаны міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі[1].

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[2], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[3].

14 верасня 2017 года быў вызвалены ад пасады міністра[4].

Навуковая дзейнасць

Асноўны напрамак навуковых даследаванняў: тэктоніка нафтагазаносных абласцей[5].

Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій, 1 вынаходкі і 2 навучальных дапаможнікаў[6].

Тэма будучай доктарская дысертацыі — Асадачныя басейны Беларусі.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Прыняцце кадравых рашэнняў(нявызн.).
  2. Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  3. Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь(нявызн.). http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 14 сентября 2017 № 332 «Об А. М. Ковхуто»(руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (14 верасня 2017).
  5. Персанальная старонка на сайце Геалогія Беларусі Архівавана 4 сакавіка 2016.
  6. Міжнародная энцыклапедыя «Лепшыя людзі»(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Міністры прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы